Idea Generation Camp - 2019

Сустракайся з сябрамі ды калегамі / Вучыся новаму / Генеруй інавацыйныя праекты / Выйграй падтрымку сваёй ідэі!

Выйграй падтрымку сваёй ідэі на Idea Generation Camp!

Выйграй падтрымку сваёй ідэі на Idea Generation Camp 28 — 29 верасня 2019 г.

 

Idea Generation Camp — гэта конкурс. Па выніку 2 дзён журы абярэ 10 годных праектаў (ідэяў), якія атрымаюць падтрымку і будуць рэалізаваныя ў бліжэйшы час.

 Idea Generation Camp — гэта моладзёвы летнік для людзей ад 18 гадоў, якія гатовыя ствараць і рэалізоўваць якасныя ініцыятывы і ідэі. Idea Generation Camp — гэта плятформа для знаёмстваў, абмену вопытам, пошуку каманды, новых ідэяў і натхнення.

 Idea Generation Camp — гэта творчая прастора з насычанай праграмай: вопытныя экспэрты і экспэрткі, лекцыі, актыўнасці і вялікі мазгавы штурм.

 Idea Generation Camp — гэта конкурс. Па выніку 2 дзён журы абярэ 10 годных праектаў (ідэяў), якія атрымаюць рэсурсную і экспэртную падтрымку і будуць рэалізаваныя ў кастрычніку — лістападзе 2019.


Якая тэма мерапрыемства:

Idea Generation Camp — гэта пра ўсё, што зьвязанае з экалогіяй, культурай, гарадзкім разьвіццём, адукацыяй, правамі чалавека, актывізмам і г.д.


Каго мы шукаем:

— Прадстаўнікоў і прадстаўніцаў грамадзкіх арганізацыяў (да 3 чалавек ад арганізацыі);

— Актывістаў і актывістак культуры, мэдыя, сацыяльных праектаў;

— Валянтэраў і валянтэрак адукацыйных, культурных івэнтаў, фэстаў;

— Актыўных студэнтаў і студэнтак;

— Моладзь, якая хоча мяняць свет;

— Людзей з ідэямі, натхненнем і стараннасцю да працы;

— Людзей, якія бачаць праблемы навокал і хочуць іх вырашаць;

— Тых, каму цікава працаваць у камандзе і рэалізоўваць свае праекты;

 


У цябе ёсьць ідэя, але няма каманды:

Idea Generation Camp створаны для аб’яднання, пошуку аднадумцаў.

 

* Ідэі могуць зявіцца на самім Idea Generation Camp, галоўнае ўмець іх генэраваць. У цябе ёсць ідэя, але няма рэсурсаў: па выніку 2 дзён журы абярэ 10 годных праектаў (ідэяў), якія атрымаюць рэсурсную і экспертную падтрымку.

Няма сваёй ідэі, але гатовы крэатывіць і прыдумляць новае:

Прыязджай!

 

Мова Idea Generation Camp: беларуская і расейская.

Idea Generation Camp – гэта некамэрцыйнае мерапрыемства. Колькасць удзельнікаў: 120 чалавек. Удзел БЯСПЛАТНЫ. Даезд самастойны.


Далучыцца ў FB            

Далучыцца ў VK


Увага - прыём заявак на ўдзел завяршаецца 19 верасня.

 

Пошук