Пытанні і адказы

Падрабязней пра тое, што вас чакае на Idea Generation Camp-2019

Пра Idea Generation Camp простымі словамі:

У Idea Generation Camp будуць удзельнічаць тыя, хто мае свае ідэі, якія варта рэалізаваць, а таксама тыя, хто гатовы генераваць новыя ідэі на месцы.

На Idea Generation Camp ёсць магчымасць паехаць камандай да 3 чалавек, або знайсці сваю каманду на месцы.

 


Які фармат мерапрыемства?

Фармат Idea Generation Camp

пабудаваны такім чынам, што каманды, удзельнікі і ўдзельніцы змогуць паслухаць экспертаў і экспертак, паўдзельнічаць у майстар-класах, атрымаць веды, якія дапамогуць аформіць ідэю і данесці яе да журы. Журы абярэ 10 ідэяў, якія будуць узнагароджаныя

 

 

Якія ідэі мы чакаем?

Ваша ідэя (праект) мусіць мець грамадскую значнасць.

Тэма Idea Generation Camp — гэта ўсё, што звязана з экалогіяй, культурай, гарадскім развіццём, адукацыяй, правамі чалавека, актывізмам і г.д. Гэта прыярытэтныя тэмы, але мы радыя і любым іншыя.

 

 

Што не варта падаваць?

Не будуць падтрыманыя

праекты і ідэі, якія маюць палітычныя і рэлігійныя мэты, а таксама ідэі, якія дыскрымінуюць кагосьці.

 

 

Што, калі ў мяне няма каманды або ідэі?

Сваіх аднадумцаў можна знайсці на месцы.

Магчыма, ты маеш здольнасці ў дызайне або ў маркетынгу і далучышся да нейкай каманды, каб давесці яе да перамогі. А можа ты хочаш працаваць адзін. І такое дазваляецца.

 

 

У цябе ёсць ідэя, але няма рэсурсаў?

Па выніку 2 дзён журы абярэ 10 годных праектаў (ідэяў).

Такія праекты атрымаюць рэсурсную і экспертную падтрымку і будуць рэалізаваныя ў найбліжэйшы час. 10 ідэяў атрымаюць рэсурсную перамогу не больш 1000 рублёў.

 

 

Дзе будзе праходзіць Idea Generation Camp?

Пад Менскам.

Дабрацца да Idea Generation Camp будзе вельмі проста.

 

 

Дзе будуць ночыць удзельнікі і ўдзельніцы?

Ночыць удзельнікі і ўдзельніцы будуць у памяшканні, у пакоях па некалькі чалавек.

 

 

Ці магчыма падавацца, калі няма ідэі?

Канешне.

Ідэі могуць з’явіцца падчас самога Idea Generation Camp, галоўнае ўмець іх генераваць. Або вы проста можаце далучыцца да нейкай каманды і дапамагчы ёй.

 

 

Час прыезду і ад’езду:

Прыезд плануецца раніцай 28 верасня.

Ад’езд пасля 19:00, 29 верасня.

 

 

Калі трэба рэалізаваць праект і ідэю?

Прапанаваная ідэя (праект) мусіць быць выкананая ў кастрычніку — лістападзе 2019 года, або прынамсі пачацца рэалізоўвацца ў гэты час.

 


Далучыцца ў FB            

Далучыцца ў VK


Увага - прыём заявак на ўдзел завяршаецца 19 верасня. Вырашайся і хутчэй падавай заяўку!

 

Пошук